Берасцейцы актыўна шукаюць працу



У горадзе над Бугам праблемы з працаўладкаваннем, на адно месца ад пяці да некалькіх соцен прэтэндэнтаў. У сярэднім цэнтр занятасці прапануе заробак ад двух да шасці мільёнаў беларускіх рублёў. Апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы распавялі пра тое, якую працу можна знайсці і на які даход можна разлічваць:

– Хутчэй за ўсё ўладкавацца на працу можна па знаёмству, калі нехта паспрыяе. У мяне сяброўка працуе на “Санце”. У 2007 годзе яны атрымлівалі па 7 мільёнаў, цяпер яны атрымліваюць па 4 мільёны.

– У Берасці вельмі цяжка працаўладкавацца. Таму што прадпрыемствы кепска працуюць. Разгорнеш берасцейскую газету, глядзіш на вакансіі і зарабатныя платы – 2,5 – 3 мільёны.

– Прапаноўваюць патолагаанатамам за 1.300, сястра-гаспадыня -2.100. І ўсё. Яшчэ інжынер-канструктар з веданнем ангельскай і кітайскай моваў – за 4 мільёны.

Берасцейцы скардзяцца, што вышэйшая адукацыя – больш не гарантыя для атрымання працы, паколькі ў большасці вакансій, якія ёсць на рынку працы, гэта абавязковы пункт, а конкурс на адно працоўнае месца вялікі. Грамадзяне не выключаюць таксама факты карупцыі пры ўладкаванні на працу.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце