Берасцейцы пра рост цэнаў на камунальныя паслугі



3,5 даляры — роўна на столькі ад пачатку года павялічацца кошты камуналкі ў Беларусі.

Але пакуль апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы зменаў у сваіх жыроўках не заўважылі. Яны распавялі пра сваё стаўленне да росту цэнаў на камунальныя паслугі:

– Чула пра гэта, але гэта эканамічная праблема, з Расеяй эканамічныя праблемы, таму ў сувязі з гэтым і будзе адбывацца. Канешне абывацелям гэта малапрыемна, гледзячы які заробак. Калі заробак 300 рублёў, то плаціць 100 рублёў для іх дастаткова цяжка. 

– Кажуць, што будзе павышэнне па просьбах працоўных. Народ прасіў стоячы слёзы выціраючы, што зробіш, давядзецца плаціць. Не пойдзеш жа зямлянкі рыць.

Сёлета вырастуць цэны найперш на газ, ваду і электразабеспячэнне. Таксама варта чакаць зменаў у коштах на правядзенне капітальнага рамонту і санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дому.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце