Беспрасветная сітуацыя на рынку працы



Афіцыйныя статыстычныя дадзеныя па беспрацоўю сведчаць пра тое, што Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь падае несапраўдныя лічбы, якія ў разы заніжаюць існуючыя паказчыкі. Гаворка ідзе пра 1% беспрацоўных, што, па словах старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, ніякім чынам не адпавядае рэчаіснасці:

– Калі мець на ўвазе, што ў нас 5,3 мільёна працаздольных, з іх 4,6 мільёна – заняты ў эканоміцы, то лічба, вядома, будзе вышэйшая. Справа нават не ў тым, што мы не маем рэальнага малюнка сённяшняй сітуацыі. Рэч у тым, што дакладна ніхто не ведае, што заўтра будзе адбывацца на рынку працы.

Яшчэ адным чыннікам нестабільнай сітуацыі на рынку працы Беларусі з’яўляецца схаванае беспрацоўе. Няпоўны працоўны тыдзень на многіх прадпрыемствах краіны стаў нормай. У выпадку, калі працоўныя выказваюць нязгоду са скарочаным рэжымам працы, ім прапаноўваюць звальняцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]