Біткоін рэзка патаннеў



Cамая вядомая крыптавалюта – біткоін – сур’ёзна здала пазіцыі. Некаторыя СМІ патлумачылі падзенне кошту ўзломам паўднёвакарэйскай біржы Coinrail, але ёй карысталася невялікая частка мясцовых жыхароў.

Прычыну падзення курсу тлумачаць таксама тым, што амерыканскія рэгулятары пачалі расследаванне дзейнасці чатырох крыптабірж ў ЗША.

Як адзначаецца, за мінулыя выхадныя дні курс крыптавалюты знізіўся больш чым на 10% і дасягнуў двухмесячнага мінімуму ў 6619 даляраў на Bitfinex і ў 6651 на Coindesk.

Да гэтага на працягу паўмесяца біткоін знаходзіўся ў дыяпазоне 7-7,8 тыс. даляраў, піша rns.online.

naviny.by