Бізнес у Беларусі плануюць на год вызваляць ад падаткаў на новыя пабудовы



Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах разгледзела асноўныя параметры рэспубліканскага бюджэту на 2019 год і канцэптуальныя падыходы, выкладзеныя ў праекце новай рэдакцыі Падатковага кодэкса.

У абноўленым ПК знайшлі сваё адлюстраванне ініцыятывы сенатараў, якія накіраваны на развіццё прадпрымальніцтва і прадугледжваюць зніжэнне падатковай нагрузкі на суб’екты гаспадарання. У прыватнасці, размова ідзе аб вызваленні новапабудаваных аб’ектаў і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны, ад маёмасных падаткаў у першы год іх эксплуатацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Акрамя таго, сенатары прапанавалі пашырыць магчымасці прымянення інвестыцыйнага выліку па падатку на прыбытак, знізіць стаўкі падатку на прыбытак і падаходнага падатку з фізічных асоб адносна дывідэндаў у выпадку рэінвесціравання ў развіццё вытворчасці. „Работа над праектам новай рэдакцыі Падатковага кодэкса вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні прастаты, зразумеласці прававых норм, аб недапушчэнні прававой нявызначанасці і няўзгодненасці прадпісанняў кодэкса”, – нагадалі ў прэс-службе.

belta.by