БМЗ прастымулюе закупку металалому ў насельніцтва



Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня падпісаў указ № 212 «Аб адкрыцці спецыяльных рахункаў». Дакумент «скіраваны на стымуляванне нарыхтоўкі металалому ў насельніцтва, яго больш поўнага ўключэння ў гаспадарчы абарот краіны».

Указам прадугледжваецца адкрыццё спецыяльных рахункаў нарыхтоўчымі арганізацыямі ГА «Белвторчермет» у абслугоўваючых банках, якія будуць папаўняцца за кошт фінансавых рэсурсаў асноўнага спажыўца металалому.

Па апошніх дадзеных, доля айчыннага металалому ў агульным аб’ёме вытворчасці БМЗ складала 50%, піша TUT.BY.

Павелічэнне долі айчыннай сыравіны дазволіць БМЗ паменшыць валютныя затраты на яго закупку за мяжой і знізіць сабекошт выплавляемага металу. Лом, які збіраецца на тэрыторыі рэспублікі і ўключаецца ў вытворчасць, з’яўляецца для завода больш выгадным за кошт лагістыкі пастаўкі ў параўнанні з металаломам, што паступаюць, напрыклад, з Расеі.

ej.by