Больш за 20 тысяч ІТ-спецыялістаў з’ехалі з Беларусі за мінулы год
Такую лічбу назвала заснавальніца стартап-хаба “Imaguru” Таццяна Марыніч падчас анлайн-дыскусіі “Дыялог аб будучыні”. Паводле даследавання, праведзенага Imaguru ў верасні, 58% усіх заснавальнікаў стартапаў ужо пакінулі краіну, пішуць Naviny.by. Паводле Марыніч, айцішнікі, як і іншыя беларускія прадпрымальнікі, цяпер не думаюць пра развіццё бізнесу ўнутры краіны, а праяўляюць цікавасць да інструментаў, якія дазваляюць развіваць яго за мяжой. Па сутнасці, яны выбіраюць стратэгію чакання, адмаўляючыся ад новых інвестыцый і праектаў.
Экспертка таксама мяркуе, што “пры захаванні статусу-кво, калі нічога не зменіцца ў палітыцы і эканоміцы, за ІТ-кампаніямі і спецыялістамі рушыць услед адток з Беларусі прадпрымальнікаў і людзей, здольных пачынаць бізнес”.
Фота: expertno1.com
