Больш за 400 аб’ектаў у Беларусі выстаўлены на продаж за адну базавую



У Беларусі ёсць будынкі, якія выстаўляюцца на продаж літаральна за адну базавую велічыню. Некаторыя аб’екты гадамі не могуць знайсці пакупніка нават за такую ​​цану. Пра гэта распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ.

За апошнія гады за адну базавую велічыню ў Беларусі рэалізуецца каля 40% абʼектаў.

Андрэй Гаеў: «За адну базавую велічыню зараз прапануецца 440 абʼектаў. У 2018 годзе было прададзена каля 280 абʼектаў за адну базавую велічыню, у параўнанні з 2017 годам – ​​тады было рэалізавана 253 абʼекты. Гэта добрая магчымасць для людзей, якія хочуць адкрыць свой бізнес і нават арганізаваць жыллё, таму што шматлікія з гэтых абʼектаў размешчаны ў сельскай мясцовасці. Гэта былыя школы, будынкі сельскіх саветаў, дзе можна і жыць».

zviazda.by