Больш за 70% плацяжоў у бюджэт Менска паступіла ад недзяржаўнага сектара



На 1 чэрвеня 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Менска паступіла 4,7 млрд рублёў. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам паступленні выраслі на 173,9 млн руб, або на 4%, паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Менску.

Асноўная частка даходаў бюджэту сталіцы (97%) сфарміравана за кошт плацяжоў, выплачаных у добраахвотным парадку. Недзяржаўнаму сектару эканомікі належыць 70,5% плацяжоў у бюджэт, 29,5% — дзяржаўнаму.

Удзельная вага паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў склала 1,7%, фізічных асоб — 3,4%.

У Менску налічваецца амаль за 339 тысяч суб’ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі і 2,6 тыс. суб’ектаў — дзяржаўнай. Імі ўнесена плацяжоў у бюджэт на суму Br3,3 млрд. рублёў і 1,4 млрд. рублёў адпаведна.

Паводле звестак сталічнай інспекцыі МПЗ, у параўнанні з такім жа леташнім перыядам адзначаецца станоўчая дынаміка паступленняў як па дзяржаўным сектары эканомікі (106,1%), так і па недзяржаўным (103,0%).

belapan.by