Большасць беларускіх IT-кампаній сутыкнулася з дэфіцытам кадраў
Амаль 80% ІТ-кіраўнікоў сутыкнуліся са скарачэннем на рынку тэхнічных спецыялістаў. Такія вынікі апытання праведзенага Belarus IT Companies Club сярод уласнікаў і дырэктараў ІТ кампаній Беларусі. Так, 78% ІТ-кіраўнікоў сутыкнуліся са скарачэннем на рынку тэхнічных спецыялістаў, а 46% канстатавалі іх адчувальны дэфіцыт. Гэты паказчык у параўнанні з данымі красавіка вырас на 12%. Па прагнозах рэспандэнтаў рэлакацыя распрацоўшчыкаў за мяжу або працягнецца з той жа хуткасцю або ўзмоцніцца. Прытым 46% кампаній не плануюць выводзіць бізнэс з Беларусі нават часткова. Крыху больш за палову падтрымліваюць ідэю рэлакацыі часткі супрацоўнікаў, а не кампаніі цалкам. Пры гэтым 30% кампаній ужо вывезлі частку каманды або ў працэсе рэлакейту.
