British American Tobacco спыняе супрацу з тытунёвай фабрыкай «Нёман»



British American Tobacco спыняе супрацу з тытунёвай фабрыкай «Нёман». Гэта найбуйнейшая цыгарэтная кампанія Вялікабрытаніі пацвердзіла ў сваім прэс-рэлізе.

Тытунёвая фабрыка ў Гародні, акрамя ўласных марак цыгарэт вырабляла з 2005 года некалькі марак па кантракце з BAT. Інвестыцыі кампаніі ў мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў дзяржаўнай фабрыкі за 15 гадоў супрацы склалі больш за 20 млн долараў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ej.by