Брусель дае 20 мільёнаў еўра на трансгранічную інфраструктуру



 У тым ліку на праект па лініі “Польшча — Беларусь — Україна” выдаецца 12,7 мільёна еўра. Гэтыя грошы пойдуць, між іншым, на будаўніцтва дадатковага аўтамабільнага моста праз раку Свіслач у міжнародным пункце пропуску “Бераставіца — Баброўнікі” на мяжы Беларусі і Польшчы.

Памежная інфраструктура – адзін з важнейшых накірункаў праграмы, – заўважае Аліцыя Восік з «Праграмы трансгранічнай супрацы “Польшча — Беларусь — Україна”.

– Cродкамі Еўразвяза дафінансуем нават да 90% на гэтых тэрыторыях. Сярод праектаў. Спадчына прыродная і культурная. Наступныя праекты звязаныя з камунікацыямі. І тут перадусім фінансуюецца будаўніцтва дарог і інфармацыйных сетак. Наступнае – забеспячэнне. І пад гэтай назвай маецца на ўвазе даступнасць да аховы здароўя, а таксама сацыяльныя справы. І чацвёртая тэма праектаў – граніца. То бок разбудова прыгранічнай інфраструктуры.

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала два міжнародныя пагадненні Беларусі ў супрацы з Еўрапейскім звязам. На рэалізацыю «Праграмы трансгранічнай супрацы Латвія — Літва — Беларусь», як паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў, Еўразвяз пераводзіць на рахунак Беларусі 7,4 мільёна еўра, на праект па лініі “Польшча — Беларусь — Україна” выдаецца 12,7 мільёна еўра.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя