Брытанскі прэм’ер абвясціў пра санкцыі супраць Расеі і Беларусі



Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан пасля сустрэчы лідараў G-7 анансаваў шэраг новых санкцыяў супраць Расеі і Беларусі, уключаючы гандлёвыя абмежаванні.

Гаворачы пра Уладзіміра Пуціна і яго рашэнне напасці на Украіну, Джонсан сказаў: «За гэта Пуцін будзе асуджаны ў вачах свету і гісторыі. Ён ніколі не зможа змыць кроў Украіны са сваіх рук…».

Брытанскі прэм’ер абвясціў, што яго краіна прыме 10 захадаў, сярод якіх між іншым: замарожанне актываў усіх буйных расейскіх банкаў, абмяжуе магчымасць прызямляцца ў Вялікай Брытаніі «некаторым самалётам», а авіякампанія «Аэрофлот» будзе забаронена ў Вялікай Брытаніі; будзе працаваць з саюзнікамі ў G7 і NATO, каб закрыць доступ Расеі да плацежнай сістэмы плацяжоў SWFIT.

Борыс Джонсан таксама заявіў, што пералічаны комплекс мер будзе распаўсюджаны на Беларусь.

[manual_related_posts]