БТПР за год выпусціла ў 16 вадаёмаў больш як 40 т рыбы



Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў за 2019 год выпусціла ў 16 вадаёмаў больш за 40 т рыбы.

Мерапрыемствы па зарыбленні рыбалоўных угоддзяў фонду запасу ў бягучым годзе ўжо завяршыліся. За кошт сродкаў БТПР, атрыманых ад выплаты членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў, праведзена зарыбленне возера Арэхаўскае і кар’ера Булькова ў Берасцейскай вобласці, возера Суя і вадасховішча Полацкае ў Віцебскай вобласці, вадасховішча Велікаборскае і возера Белае ў Гомельскай вобласці, вадасховішчаў Зэльвенскае і Яноўскае, сажалкі Маладзёжнай у Гарадзенскай вобласці. Акрамя таго, рыбу выпусцілі ў вадасховішчы Вілейскае, раку Цітаўка і сажалку Багушы ў Менскай вобласці, а таксама вадасховішча Дняпрэц і Цяцерынскае, сажалкі паблізу населенага пункта Тупічына і ў гарадскім пасёлку Хоцімск у Магілёўскай вобласці.

У гэтыя вадаёмы выпушчана больш за 150 тыс. экзэмпляраў рознаўзроставага рыбапасадачнага матэрыялу і 285 тыс. лічынак розных відаў рыб: шчупак, сом, лінь, карп, белы амур і інш. Агульная вага рыбы склала больш за 40 т.

БТПР праводзіць зарыбленне вадаёмаў штогод, пачынаючы з 2014 года. За апошнія шэсць гадоў у вадаёмы краіны, якія адносяцца да фонду запасу рыбалоўных угоддзяў, за кошт сродкаў БТПР паселена больш за 200 т, або амаль 900 тыс. рыб розных відаў (шчупак, сом, сцерлядзь, лінь, белы амур, карп і інш.) . Таксама ў гэтыя вадаёмы выпушчана больш за 2,5 млн лічынак шчупака і сома.

belta.by