Будынак гарадзенскага бровара выставяць на продаж
Будынак гарадзенскага бровара паспрабуюць прадаць як мага хутчэй.
Зараз на тэрыторыі завода праводзяць ацэнку кошту, каб затым выставіць яго на аўкцыён. Старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў даручыў гарадскім уладам зрабіць гэта як мага хутчэй.
Нагадаем, будынак піўзавода з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя.
Пустых будынкаў у цэнтры горада хутка не застанецца. Пра гэта заявіў архітэктар горада Дзмітрый Вабішчэвіч:
– Ёсць праблемныя будынкі, дзе прыпынена будаўніцтва, але мы спадзяемся, што ў бліжэйшыя два гады ў гістарычным цэнтры не застанецца пустуючых будынкаў. У асноўным, уласнікі будуць выкарыстоўваць гэтыя аб’екты пад гандлёва-адміністрацыйныя цэнтры, гасцініцы і кропкі грамадскага харчавання.
