Чакаецца абвальны рост банкруцтваў



Складаная эканамічная сітуацыя сёлета будзе толькі пагаршацца. Асабліва востра гэта адчуюць у малых гарадах. Тым не менш як улады, так і людзі застылі ў чаканні нейкага цуда ці паслясвяточнага падарунка.

эканоміка

“Ні таго, ні другога не будзе без агульных намаганняў усяго грамадства”, – упэўнены спецыяліст у банкаўскай сферы.

– Расце доля крэдытаў, якія не вяртаюцца. Крэдыты выдаюцца вельмі асцярожна. Выдаюцца толькі плацежаздольным прадпрыемствам. Але тыя крэдыты, якія былі выдадзены раней, яны вось і цягнуць гэты паказчык уверх. Так званыя таксічныя актывы ў банках растуць. Ніхто ратаваць прадпрыемствы не збіраецца, асабліва невялікія ў невялікіх гарадах. Не можаце самі сябе забяспечыць – тады закрывайцеся.

Паводле супрацоўніка банка, патрэбныя эканамічныя рэформы для паляпшэння сітуацыі і стварэння спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Але пакуль, на яго думку, не прадбачыцца ні таго, ні другога.

Беларускае Радыё Рацыя