Чарговае берасцейскае прадпрыемства на мяжы закрыцця
Год таму
На Берасцейскім электрамеханічным заводзе — скарочаны працоўны дзень. Не так даўно прадпрыемства адсвяткавала 50-гадовы юбілей, а зараз на мяжы закрыцця.
Тут працуе амаль чатыры сотні чалавек, і гэта патэнцыйныя беспрацоўныя, — адзначыў палітык Ігар Маслоўскі:
– Мы бачым, што гэтая тэндэнцыя адбываецца на працягу ўсіх 25 гадоў праўлення Аляксандра Лукашэнкі, які абяцаў, што запусціць заводы. Тым не менш усе буйныя свецкія гіганты на тэрыторыі Берасцейскай вобласці практычна зніклі. І БЭЗ – адзін з апошніх, які застаўся і які трошкі трымаўся.
„У сённяшніх умовах улады не змаглі перафарматаваць вытворчасць, знайсці новыя рынкі збыту і прыцягнуць інвестараў,” — дадаў грамадскі дзеяч.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце