Часовая забарона на вываз кіслароду ўведзена ў Беларусі



У Беларусі на 6 месяцаў уводзіцца забарона на вываз кіслароду, гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка нумар 616, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Забарона датычыцца вывазу кіслароду з Беларусі ў дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у дзяржавы, якія не з’яўляюцца краінамі саюза. Пад дзеянне дакумента падпадае кісларод газападобны і вадкі медыцынскі, а таксама кісларод газападобны і вадкі тэхнічны. Пастанова Саўміна ўступае ў сілу з дня яе апублікавання тэрмінам на 6 месяцаў.

Яшчэ адной пастановай Савета Міністраў ад 27 кастрычніка нумар 614, таксама сёння апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, кісларод газападобны і вадкі (фармацэўтычная субстанцыя) дабаўлены ў пералік лекавых сродкаў, што вырабляюцца арганізацыямі Беларусі, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя.