Чатыры раёны Беларусі зрабілі справаздачу аб 100 тыс. тон малака



За дзевяць месяцаў гэтага года больш як 100 тыс. тон малака атрымалі гаспадаркі чатырох раёнаў Беларусі – Пружанскага, Слуцкага, Гарадзенскага і Пінскага.

Сыравінная зона для французскага Danone, Пружанскага малочнага камбіната і „Савушкіна прадукта” – Пружанскі раён – вырабіў 164,4 тыс. тон малака, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па выніках студзеня-верасня 2017 года.

Следам за ім размясціліся Слуцкі (129,5 тыс. тон), Гарадзенскі (125,7 тыс. тон) і Пінскі (101,6 тыс. тон) раёны. Нясвіжскі раён аказаўся за крок ад гэтай мяжы – 99,96 тыс. тон.

Ва ўсіх іх вытворчасць малака расло вышэй за сярэдні ўзровень па краіне. Сярэдні прырост склаў 3%, за дзевяць месяцаў гаспадаркі Беларусі надаілі 5,3 млн тонаў беларускага белага золата.

Лідарам традыцыйна з’яўляецца Менская вобласць (1,3 млн тон), далей ідуць Берасцейская (1,16 млн тон), Гарадзенская (887,6 тыс. тон), Гомельская (809,9 тыс. тон), Віцебская (580,5 тыс. тон) і Магілёўская (565,7 тыс. тон) вобласці.

Толькі па Віцебскай вобласці аб’ёмы вытворчасці малака былі ніжэй, чым у аналагічным перыядзе мінулага года – на 1,7%.

Горш чым у мінулым годзе былі вынікі ў Менскім, Астравецкім, Ваўкавыскім, Верхнядзвінскім і яшчэ 28 раёнах Беларусі.

ej.by