Чыжоўскі рынак у сталіцы выставяць на продаж



Чыжоўскі рынак будзе выстаўлены на продаж на конкурснай аснове ў снежні. Пачатковы кошт аб’екта складае больш за 15 мільярдаў рублёў. Асноўная ўмова рэалізацыі рынку – будаўніцтва на яго месцы шматфункцыянальнага гандлёвага комплексу. «Плануецца, што праект будзе ажыццёўлены ў два этапы, – распавёў агенцтву «Мінск-Навіны» намеснік дырэктара Менскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Мікалай Рагашчук. – На першым трэба пабудаваць аб’екты рознічнага гандлю харчовымі і нехарчовымі таварамі. Таксама новы гаспадар павінен абсталяваць месцы (не менш за 80) для сезоннага гандлю гароднінай і садавінай, выгадаванымі на прысядзібных участках, і пляцоўку для рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі – не менш за 30 машынамесцаў. Прычым пры выкананні гэтых работ гандаль на рынку спыняцца не будзе.”

На другім этапе рэканструкцыі прадугледжваецца завяршэнне будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з арганізацыяй гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання і бытавых паслуг. Акрамя таго, плануецца захаванне цяперашніх 44 працоўных месцаў для работнікаў рынку з працягненнем з імі працоўных кантрактаў на тры гады.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  news.tut.by