Далар ЗША падаражэў амаль на капейку, еўра – больш як на дзве



Беларускі рубель прыкметна знізіўся да даляра ЗША і еўра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 красавіка.

Курс даляра ЗША павялічыўся на 0,90 капейкі (0,34%) да 2,6388 рубля.

Курс еўра вырас на 2,26 капейкі (0,73%) і склаў 3,1089 рубля.

Курс расейскага рубля застаўся без змен на ўзроўні 3,4682 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША і еўра — 30 і 20%.

У 2020 годзе рэалізацыя курсавой палітыкі ажыццяўлялася Нацбанкам у рэжыме плавальнага абменнага курсу. За год беларускі рубель аслабеў да даляра ЗША на 22,6%, да расейскага рубля — на 2,4%.

У 2021 годзе рэгулятар мае намер захаваць рэжым гнуткага курсаўтварэння. Пры гэтым дапускаецца правядзенне валютных інтэрвенцый для згладжвання рэзкіх ваганняў абменнага курсу.

На думку аналітыкаў Еўразійскага банка развіцця, сёлета ў выпадку рэалізацыі базавага сцэнара сярэднегадавы курс складзе 2,63 беларускага рубля за даляр ЗША. У той жа час яны чакаюць, што ў выпадку пагаршэння эканамічнай кан’юнктуры (рэалізацыі рызыкоўнага сцэнара) сярэднегадавы курс можа вырасці да 2,8 рубля за даляр.

belapan.by