Даляр і еўра патаннелі, расейскі рубель падаражэў



6 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да далара і еўра, аслабеў — да расейскага рубля.

даляр

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,004 рубля (0,19%) да 2,0676 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0115 рубля (0,59%) і склаў 1,9538 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0136 рубля (0,42%) і склаў 3,2769 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння з раніцы нафта таргавалася ў невялікім мінусе, затым зноў пайшла ў рост — гатунак Brent блізу поўдня пятніцы таргаваўся на ўзроўні 57 даляраў за бараль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 пятніцы знізіўся на 58,83 капейкі, склаўшы 59,5448 рубля.

belapan.by