Даляр знізіўся да 19 200 беларускіх рублёў
На пачатку таргоў у Менску 2 мая курс даляра ЗША знізіўся на 14 рублёў да 19 200 беларускіх.
Еўра вырас на 33 рублі да 21 950.
Расейскі рубель знізіўся на 1,69 да 296,98 беларускага, паведамляе сайт banki24.by.
Таргі працягваюцца.
У Маскве сёння таргоў няма, у Расеі – выходны дзень.
