Даляр ЗША і расейскі рубель падаражэлі
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 снежня 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і расейскага рубля, ўмацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0148 рубля (0,72%) да 2,0484 рубля.
Курс даляра вырас на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9723 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0023 рубля (0,07%) і склаў 3,1927 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта маркі Brent зараз гандлюецца ля адзнакі 55 даляраў за бараль. Рубель падрос на ранішніх таргах аўторка.
У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 0,36 капейкі, склаўшы 61,7967 рубля.