Даляр падаражэў



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 студзеня 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША, умацаваўся да еўра і расейскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0041 рубля (0,2%) да 2,0699 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0039 рубля (0,2%) і склаў 1,9548 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0069 рубля (0,21%) і склаў 3,2784 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, доля даляра ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курса расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана на нафту маркі Brent трымаецца ў раёне 55 даляраў за бараль.

Сярэдні курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 23,67 капейкі, склаўшы 59,6067 рубля.

Паводле БелаПАН