Даляр ЗША патаннеў на 1,55 капейкі на біржавых таргах



12 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, аслабеў — да расейскага рубля.

даляр

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,002 рубля (0,1%) да 2,0783 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0155 рубля (0,79%) і склаў 1,9542 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0146 рубля (0,45%) і склаў 3,2902 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая залежыць ад цэн на нафту. Расейскі рубель у чацвер раніцай умацоўваецца да даляра ў адказ на агульнасусветнае падзенне валюты ЗША пасля прэс-канферэнцыі Дональда Трампа, а таксама дзякуючы пазітыўнай дынаміцы цэн на нафту. Блізу поўдня 12 студзеня марка Brent таргавалася вышэй 55 даляраў за бараль.

У Расеі ў чацвер сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 знізіўся на 66,36 капейкі, склаўшы 59,4978 рубля.

belapan.by