Дэнамінацыя – не больш, чым піяр-акцыя?
У Беларусі з 1-га ліпеня будучага года будзе праведзена дэнамінацыя. Уводзяцца новыя купюры ды ўпершыню манеты.
Леанід Фрыдкін (Фота belbiz.by)
Галоўны рэдактар “Эканамічнай газеты” Леанід Фрыдкін лічыць гэтую ініцыятыву не больш, чым піяр-акцыяй:
– Цяпер, вось калі пытанне пра тое, што трэба нешта рабіць, трэба нешта мяняць, ну вось давайце зробім дэнамінацыю. Кожнай уладзе трэба прадэманстраваць нейкія вялікія справы: ці адправіць экспедыцыю ў кругасветнае плаванне, ці піраміды збудаваць, ці яшчэ што-небудзь такое, ці суседні бугор заваяваць. У нас такіх магчымасцяў няма, ну вось мы дэнамінацыю правялі.
Эксперт Леанід Фрыдкін лічыць, што сур’ёзныя рэформы ў межах сённяшняй сацыяльна-эканамічнай мадэлі немагчымыя. Тое, што беларускі рэжым будзе выдаваць за пераўтварэнні насамрэч будзе толькі касметычным рамонтам.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя