Для будаўніцтва свінакомплексу каля Ружанаў абрана новая пляцоўка



11 верасня бягучага года ў райвыканкаме прайшлі грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ва ўрочышчы Выгада Ружанскага сельсавета.

Будаўнічую пляцоўку меркавалася выбраць на паўночным захадзе ад вёскі Малочкі на адлегласці 3100 метраў і на паўднёвым захадзе ад санаторыя «Ружанскі» на адлегласці 4900 метраў. Кіраўніцтва санаторыя «Ружанскі» і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь палічыла, што з будаўніцтвам свінакомплексу ў дадзеным месцы непрыемныя пахі будуць распаўсюджвацца на тэрыторыю аздараўленчай установы.

Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, прынята рашэнне змяніць пляцоўку для будаўніцтва свінагадоўчага комплексу. Выбрана новае месца, якое ўзгоднена з аблвыканкамам. Яно знаходзіцца на значнай адлегласці ад санаторыя «Ружанскі». Хутка па гэтым пытанні адбудуцца чарговыя грамадскія слуханні.

Раённыя Будні

Фота sfera.fm