Долар ЗША даражэе чацвёртыя таргі запар



3 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расейскага рубля. Амерыканская валюта даражэе чацвёртыя таргі запар.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0122 рубля (0,51%) і склаў 2,4154 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 1,9611 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,0049 рубля (0,14%) і склаў 3,4550 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Напярэдадні вечарам цэны на нафту былі блізкія да мінімумаў за шмат тыдняў на фоне захавання асцярог аб росце здабычы ў ЗША — прыблізна 63,5 долара за бараль Brent.

У Расеі афіцыйны курс долара ЗША да рубля, усталяваны Цэнтрабанкам РФ на 3 сакавіка, вырас на 22,82 капейкі і складае 56,6616 рубля.

belapan.by