Дональд Трамп зарэгістраваў у Беларусі свой таварны знак



Прэзідэнт ЗША хоць сёння мог бы пачаць у Беларусі вытворчасць імянной гарэлкі або будаўніцтва імяннога гатэля. Справа ў тым, што на тэрыторыі нашай краіны Дональд Трамп з’яўляецца ў гэтых і шэрагу іншых сектараў уладальнікам абароненага таварнага знака Trump.

Фота: knife.media

Такую інфармацыю Myfin.by выявіў у базе дадзеных Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці – САІУ, або па-ангельску WIPO. Гаворка ідзе пра дзве міжнародныя рэгістрацыі. Адна распаўсюджваецца на гарэлку, другая – на паслугі ў сферы нерухомасці (будаўніцтва і фінансаванне жылых і камерцыйных аб’ектаў), а таксама на забаўляльныя, гатэльныя і рэстаранныя паслугі плюс на кампутарныя гульнявыя праграмы.

Інфармацыю пра тое, што Дональд Трамп з’яўляецца ўладальнікам таварнага знака Trump у нашай краіне, Myfin.by таксама пацвердзілі ў беларускім Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.

myfin.by