Дзяржаўная рознічная сетка „Радзівілаўскі” закрылася



У Менску спыніла працу рознічная сетка „Радзівілаўскі”. Сёння зачыніліся ўсе крамы. Яны перайшлі пад кіраванне „Менскага холадакамбіната №2”.

Усе крамы неўзабаве зноў запрацуюць. Частка з іх будзе перададзена ў арэнду іншым рытэйлерам. Вызначаюцца адпаведныя аўкцыёны. Іншая частка крам адкрыецца пад шыльдай „Менскага холадакамбіната №2” і брэндам з двума снегавікамі. Зараз у сеткі холадакамбіната сем магазінаў, паведамляе minsknews.by.

Холадакамбінат мае намер пакінуць сабе асноўную краму „Радзівілаўскі” у ГЦ „Сталіца”, аб’ект на вуліцы Лесі Украінкі, на вуліцы Напалеона Орды. Крамы на Ракасоўскага і Пляханава ўжо працуюць пад новай шыльдай.