Дзяржпадтрымка – праз конкурсны адбор
У Беларусі прадпрыемствы, якія хочуць атрымаць дзяржаўную падтрымку, павінны будуць прайсці праз конкурсны адбор. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 106, які ўносіць змяненні ў сістэму фармавання дзяржпраграм і аказання дапамогі суб’ектам гаспадарання.
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі, крэдытаванне капітальнага характару па дзяржпраграмах будзе здзяйсняцца праз Банк развіцця па прынцыпе „аднаго акна”. Мяркуецца, што гэта дазволіць укараніць механізм конкурснага адбору падчас атрымання дзяржпадтрымкі, а рэсурсы будуць сканцэнтраваныя на самых эфектыўных інвестпраектах.
Беларускае Радыё Рацыя
