ЕўрАзЭС для Беларусі: Багна ці новыя эканамічныя перспектывы?



29 траўня спаўняецца год супрацы Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Выгаднасць гэтага праекту для Беларусі дагэтуль застаецца кантраверсійнай. На думку аналітыка Аляксандра Шпакоўскага, прадукцыя беларускай вытворчасці можа знайсці свайго пакупніка ў асноўным на постсавецкай прасторы.

– Нам гэтая прамысловасць была пабудавана з улікам абшараў былога СССР. Мы гэтую прамысловасць захавалі, і, зразумела, развіваць яе зможам толькі тады, калі ў нас будзе доступ на той рынак, для якога гэтая прамысловасць стваралася. Казаць пра тое, што ЕўрАзЭС для нас не выгадны, – гэта не зусім слушна.

Палітолаг Павал Усаў прытрымліваецца меркавання, што будаванне Еўразійскага эканамічнага саюза і арыентацыя на яго, дазволіць Беларусі толькі часова праіснаваць у тых умовах, у якіх яна зараз існуе:

– Калі разважаць пра перспектывы, канкурэнцыйнасць, нармальныя рынкавыя адносіны, то ЕўрАзЭС – гэта багна, якая не дасць развівацца Беларусі нармальна на ўзроўні еўрапейскіх краін.

Еўразійскі эканамічны саюз не прывядзе краіну да нармальнага развіцця, а толькі да пагаршэння эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сітуацыі, – дадае Павал Усаў.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота undefined

[manual_related_posts]