ЕБРР сёлета ўкладзе ў эканоміку Беларусі 220 млн. еўра



Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў гэтым годзе ўкладзе ў эканоміку Беларусі 220 мільёнаў еўра. Пра гэта заявіў у Менску кіраўнік прадстаўніцтва банку Фрэнсіс Дэлэй. Фінансіст паведаміў, што ў гэтым годзе банк ужо інвэставаў у Беларусь 140 мільёнаў еўра ў рамках васьмі праектаў. На канец года агульная сума інвестыцыяў складзе 220 мільёнаў і амаль наблізіцца да паказчыка мінулага года – 225 мільёнаў еўра. Некаторыя з рэалізаваных праектаў датычылі банкаўскага сектару. Фрэнсіс Дэлэй дадаў, што Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прасочыць за тым, якіх вынікаў дасягнулі беларускія банкі, каторым выдалі сродкі.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця вылучае сродкі не толькі на развіццё фінансавага сектару Беларусі, але і на развіццё малога ды сярэдняга бізнесу.

Летась больш за 60 прадпрыемстваў атрымалі кансалтынгавую дапамогу ў рамках праграмы, якую рэалізуе Еўрапейскі Банк.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота inforesist.org