Эксперт: Беларуская эканоміка можа стаць больш канкурэнтаздольнай
Год таму
Абмежаванне доступу да расейскага рынку стварае для беларускіх прадпрыемстваў новую эканамічную сітуацыю, – кажа эканаміст Аляксандр Сінкевіч:
– Былі зручныя кошты на энерганосьбіты, быў свабодны доступ да расейскага рынку, і за кошт гэтага шмат беларускіх прадпрыемстваў маглі сабе дазволіць неэфектыўную працу. А зараз па-сутнасці жыццё вымушае іх змяншаць затраты, сабекошты, уціскаць сябе ў нечым. І такім чынам беларуская эканоміка можа стаць больш канкурэнтаздольнай.
Цяпер беларускія прадпрыемствы вымушаны перабудоўвацца і працаваць больш эфектыўна, каб канкурававаць на сусветным рынку.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя