Эксперт: Да канца года даляр будзе каштаваць 20-22 тыс
Такі прагноз дае Беларускаму Радыё Рацыя вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка, зыходзячы з тэндэнцый нафтавага рынку і ліхаманкі, што трасе расейскую эканоміку.
– Мой прагноз – 2 0-22.000 беларускіх рублёў. А вось што можна будзе купіць за гэтыя грошы – гэта ўжо іншая справа.
Цэны, безумоўна, будуць расці – і не выключана, што абганяючы даляр і еўра, лічыць Леанід Заіка. Заробкі ж, каб выканаць умовы крэдытораў, асабліва мяняцца ў бок падвышэння не будуць.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kurjer.info
