Эксперт: Эфект ад адмены санкцый мог быць значна большым
Год таму
Эфект ад адмены санкцый ЕЗ для Беларусі мог быць значна большым у выпадку іншай эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення Нямецка-беларускага эканамічнага клуба Хоўсэп Васканян:
– Хачу адзначыць, што адмена санкцый магла б стаць фактарам для ўзмацнення эканамічнай супрацы паміж еўрапейскімі краінамі і Беларуссю. Але хачу звярнуць вашую ўвагу на тое, што я свядома ўжыў форму ўмоўнага ладу – магла б.
На ягоную думку, без трансфармацыі структуры эканомікі Беларусі ў будучым складана разлічваць на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.tut.by