Эксперт: Падвышаныя цэны – гэта толькі пачатак. Эканоміка Беларусі ідзе на дно



Зноў людзі пацягнуліся ў банкі. Калі месяц назад гэта было звязана з рэзкім ростам даляра, то цяпер з яго падзеннем. Многія называюць такі курс валюты штучным, але намагаюцца атрымаць карысць на такіх перападах.

«Мы назіраем пачатак сацыяльна-эканамічнага пагаршэння», – адзначае грамадская дзяячка Вераніка Іванова:

Насельніцтва панікуе з-за падвышаных коштаў, абмяркоўваюць рост і падзенне курсу даляра не разумеючы таго, што гэта толькі пачатак. Але прабоіна такая, што зыходзячы з таго, што адбываецца зараз, эканоміка проста пойдзе на дно. І гэтыя падвышэнні здадуцца існай пустэчай у параўнанні з тым, што нас чакае. І інструментаў для таго, каб хаця б вярнуць усё ў ранейшае рэчышча на сённяшні момант проста няма.

Суразмоўца дадае, што грамадзяне разумеюць адное – лепшага чакаць не варта, але і падрыхтавацца да горшага немагчыма.