Эксперт раіць беларусам не спадзявацца на пенсію



Гомельскі эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч раіць беларусам не спадзявацца на дзяржаўную сістэму пенсійнага забеспячэння. 

Паводле эканаміста, меры ўрада па пераадоленні дэфіцыта сродкаў у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва не прынясуць вырашэння пытання ў перспектыве.

Аляксей Харкевіч дае некалькі парадаў працуючым, каб забяспечыць годную старасць:

– Сітуацыю на 20-ць гадоў наперад пралічвае не толькі дзяржава, але павінны яшчэ і людзі. З улікам тых тэндэнцый, якія цяпер ёсць, праз 10-20 гадоў сітуацыя будзе яшчэ горш. Пенсіі, нават цяперашняй, не будзе хапаць. Таму трэба арыентавацца на ўласныя магчымасці, шукаць нейкія магчымасці інвестыцыі ў сваю старасць: набываць нерухомасць, рабіць нейкія накапленні ў банках, нейкі можа быць бізнес, які можа прыносіць пасіўны даход.

У пачатку чэрвеня група экспертаў на спецыяльным пасяджэнні ў Савеце Рэспублікі абмяркоўвалі шляхі змяншэння выдаткаў Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. Асноўным напрамкам выпраўлення сітуацыі мае быць далейшае падвышэнне пенсійнага ўзроса для мужчын і жанчын.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель