Эксперты МАГАТЭ пачалі работу на БелАЭС



Місія МАГАТЭ па эксплуатацыйнай бяспецы (Pre-OSART) пачала працаваць на пляцоўцы БелАЭС, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей станцыі.

З мэтай ацэнкі выканання беларускім бокам раней выдадзеных МАГАТЭ рэкамендацый і прапаноў па пытаннях эксплуатацыйнай бяспекі экспертная група вывучыць адпаведныя матэрыялы, а таксама наведае тэхналагічныя аб’екты станцыі.

Работа будзе арганізавана па 11 напрамках: „Лідарства і кіраванне бяспекай”, „Эксплуатацыя”, „Тэхнічнае абслугоўванне”, „Тэхнічная падтрымка”, „Навучанне і кваліфікацыя”, „Радыяцыйная абарона”, „Хімія”, „Абмен вопытам эксплуатацыі”, „Кіраванне аварыямі”, „Аварыйнае планаванне і рэагаванне”, „Увод у эксплуатацыю”.