Як ідзе падрыхтоўка эканамічнай стратэгіі Беларусі?



Улады, бізнес-супольнасць і незалежныя эксперты рыхтуюць эканамічную стратэгію Беларусі.

Пакуль дакумент выклікае вельмі шмат нараканняў з боку прадстаўнікоў бізнесу і экспертаў, але ўжо добра тое, што ідзе трохбаковая зацікаўленая размова, заявіў нашаму радыё эканаміст Яраслаў Раманчук:

– Але добра, што гэта адбываецца. Марудна, не так хутка, як хацелася б, няма, магчыма, адзінага бачання, куды ісці, але крызіс будзе падштурхоўваць чыноўнікаў да больш рашучых дзеянняў. Я бачу, што сярод органаў дзяржаўнага самакіравання павялічылася група людзей, якія выказваюцца за рэформы больш, чым некаторыя людзі з апазіцыі.

Плануецца, што эканамічная стратэгія будзе афіцыйна прынятая ў студзені 2017 года.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск