Emaar Properties зоймецца ў Беларусі гатэльным бізнесам



Emaar Properties зоймецца ў Беларусі гатэльным бізнесам, прапрацоўваюцца таксама праекты ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Аб гэтым паведаміў 21 лістапада журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын.

Першы віцэ-прэм’ер расказаў аб адной цікавай дэталі візіту кіраўніцтва кампаніі ў Беларусь. Паводле яго слоў, калі арабская дэлегацыя прыбыла ў Менск, ім было цяжка размясціцца ў гасцініцы: усе нумары былі заняты, таму прадстаўнікі Emaar Properties засяліліся ў розных атэлях. „Яны гатовы вельмі аператыўна ўзяць нейкі стары будынак гасцініцы, яго мадэрнізаваць, пабудаваць там атэль сучаснага ўзроўню. Гэта той праект, які літаральна на працягу паўгода будзе рэалізаваны”, – расказаў Аляксандр Турчын.

Перагаворы з кіраўніцтам Emaar Properties правёў таксама і Аляксандр Лукашэнка. Аляксандр Турчын пасля сустрэчы расказаў, што бакі абмяркоўвалі пералік магчымых інвестыцыйных праектаў. „Напрамкі розныя. Мы абмеркавалі шырокі спектр пытанняў: сельскую гаспадарку, прамысловасць, дэвелаперскія праекты. Рашэнні пэўныя прыняты. Цяпер гэтыя праекты павінны быць дасканала прапрацаваны, падрыхтаваны тэхніка-эканамічныя абгрунтаванні. 

belta.by