Еўрадэпутат Рышард Чарнэцкі выказаўся пра пашырэнне санкцый



“Захад мае магчымасць зрабіць больш рашучыя крокі ў дачыненні да Расеі”, – кажа еўрадэпутат ад польскай партыі “Права і Справядлівасць” Рышард Чарнэцкі. Ён заўважае, што адной з найбольш балючых для рэжыму Пуціна мераў – можа стаць адключэнне ад сістэмы міжнародных банкаўскіх разлікаў SWIFT, аднак не ўсе краіны Еўразвязу на гэта пагаджаюцца:

– Гэта найбольшыя ў гісторыі накладзеныя санкцыі на Расею. Праз пратэсты Нямеччыны Еўразвяз яшчэ не рашыўся на адключэнне Масквы з банкаўскай сістэмы SWIFT, што было бы смяротным ударам па расейскай гаспадарцы. Так што ў Еўразвязу яшчэ застаўся туз у рукаве. Я думаю, што па меры равзіцця ваенных падзей усё можа змяніцца.

Цалкам гук:

Еўрадэпутат Рышард Чарнэцкі выказвае шкадаванне, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не ажыццявіў агульнай мабілізацыі яшчэ некалькі тыдняў таму. Цяпер, лічыць палітык, Украіна патрабуе пільнай дапамогі, у тым ліку патрабуе сучаснай зброі, якую ўжо пагадзіліся паставіць Швецыя і Нідэрланды.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]