„Еўрагандаль” размясціў еўрабонды на 350 млн $



Кампанія „Еўрагандаль”, аператар найбуйнейшай рознічнай сеткі „Еўраопт”, размясціў дэбютны выпуск еўрааблігацый на суму 350 млн даляраў на пяць гадоў.

Згодна з умовамі размяшчэння, пагашэнне пяцігадовага выпуску даўгавых папер павінна адбыцца ў кастрычніку 2022 года. Пазыковыя рэсурсы „Еўрагандаль” прыцягнуў па стаўцы 8,75%.

„Дэбютны выпуск еўрааблігацый нашай кампаніі быў вельмі станоўча ўспрыняты інвестарамі, што адлюстроўвае высокую ўстойлівасць бізнесу і яго патэнцыял далейшага развіцця”, — пракаментаваў у прэс-рэлізе размяшчэнне еўрааблігацый генеральны дырэктар „Еўрагандалю” Андрэй Зубкоў.

Паводле яго слоў, да першага выпуску еўрааблігацый праявілі цікавасць інвестары з ЗША, Еўропа, Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі і Азіі.

Даўгавыя паперы „Еўрагандалю” — першы ў гісторыі Беларусі выпуск карпаратыўных еўрабондаў. „Гэтай здзелкай мы адкрылі рынак і ўстанавілі арыенцір для іншых якасных беларускіх кампаній, стаўшы першым карпаратыўным эмітэнтам Беларусі, які атрымаў фінансаванне на міжнародных публічных рынках капіталу”, — сказаў Андрэй Зубкоў.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што размяшчэнне першага выпуску карпаратыўных еўрабондаў „акажа станоўчы ўплыў на пазіцыю краіны на міжнародных рынках капіталу”.

Арганізатарамі выпуску каштоўных папер выступілі кампаніі J.P. Morgan и Sberbank and Renaissance Capital. Амерыканская кампанія Latham & Watkins стала юрыдычным кансультантам выпуску.

Напярэдадні размяшчэння еўрааблігацый „Еўрагандаль” атрымаў крэдытныя рэйтынгі міжнародных агенцтваў S&P і Fitch. Рэйтынгі былі прысвоены на ўзроўні суверэннага рэйтынгу „B-„. „Еўрагандаль” — найбуйнейшы харчовы рытэйлер Беларусі, на долю якога прыпадае 19% рынку (паводле даных Fitch Ratings, заснаваным на выручцы рознічнай сеткі за першую палову 2017 года).

belapan.com