Еўракамісія прапанавала адкласці эмбарга на пастаўкі расейскай нафты



Еўракамісія прапанавала адкласці эмбарга на пастаўкі расейскай нафты па трубаправодзе “Дружба”.

Як паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, Еўрапейская камісія прапанавала краінам Еўразвязу забараніць марскую транспарціроўку расейскай нафты і пры гэтым адтэрмінаваць увядзенне абмежаванняў на пастаўкі па нафтаправодзе “Дружба” — ключавой крыніцы сырой нафты ў Венгрыю.

Такая прапанова дае Венгрыі час, каб вырашыць пытанні сваёй энергетычнай бяспекі. Урад Венгрыі на чале з Віктарам Орбанам не падтрымлівае эмбарга на імпарт расейскай нафты.

Фота: DPA/ТАСС

[manual_related_posts]