Еўразвяз плануе абмежаваць пастаўкі нафты з Расеі
Захад плануе абмежаваць экспарт расейскіх энергарэсурсаў у Еўразвяз, каб спыніць Крэмль. Прычына такога рашэння у тым, што цяперашнія санкцыі супраць Масквы не даюць жаданага выніку, – піша «Карэспандэнт» са спасылкай на Newsweek. Паводле паведамлення, Еўрапейскі звяз можа атрымліваць нафту з дапамогай танкераў з іншых краін. Расея таксама зможа знайсці новых імпарцёраў, аднак Маскве прыйдзецца сутыкнуцца з рашэннем лагістычных і інфраструктурных праблем. На гэта можа спатрэбіцца некалькі гадоў.
Журналісты адзначаюць, што поўная забарона на імпарт расейскай нафты стане магутным сігналам для Крамля і прадэманструе залежнасць Расеі ад супрацоўніцтва з Еўразвязам.
Такія меры ўжо атрымалі адабрэнне ў Вашынгтоне, які падтрымае санкцыі, зняўшы забарону на экспарт сваёй нафты. Раней паведамлялася, што шосты тыдзень запар сусветныя цэны на нафту імкліва падаюць.
