Еўразійскі лічбавы форум пройдзе 15 траўня ў Менску



Еўразійскі лічбавы форум (EADF) пройдзе 15 траўня ў Менску ў час міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях „ТІБО 2018”.

Мэта EADF – абмеркаванне актуальных пытанняў лічбавай трансфармацыі і гарманізацыі лічбавых рынкаў на нацыянальным і міжкраінавым узроўнях.

У пленарнай сесіі форуму „Перспектывы стварэння адзінага Еўразійскага лічбавага рынку: драйверы і бар’еры” выступяць кіраўнікі міністэрстваў і адміністрацый краін СНД, Еўразійскай эканамічнай камісіі, адказныя за лічбавую трансфармацыю эканомікі і сістэмы дзяржкіравання, вядучыя міжнародныя эксперты ў галіне ІКТ, прадстаўнікі вядомых тэхналагічных кампаній.

На тэматычных сесіях будуць абмяркоўвацца пытанні пераадолення бар’ераў лічбавай трансфармацыі, спрашчэння міжкраінавага ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і інтэграцыі ў транскантынентальныя ланцужкі паставак.

Форум EADF прапануецца пазіцыянаваць як штогадовае мерапрыемства.

„ТІБО 2018” адбудзецца ў Менску з 14 па 18 мая.

belta.by