Еўразвяз забараніў Польшчы будаваць канал пад Калінінградам



Еўразвяз забараніў Польшчы пачынаць будаўніцтва каналу на балтыйскім узбярэжжы без узгаднення Еўрапейскай камісіі, паведаміла агенцтва Reuters.

У ЕЗ заявілі, што такія дзеянні могуць яшчэ больш папсаваць дачыненні паміж польскім урадам і Еўразвязам. Пры тым Еўракамісія прызнае мэтнасць будаўніцтва, але патрабуе больш дэталёвага разгляду тэхнічных пытанняў.

Улады Польшчы ў канцы 2018 года абвесцілі тэндар на будаўніцтва каналу праз Балтыйскую касу. На думку ініцыятараў праекту, канал дазволіць не заходзіць у расейскі порт у Балтыйску і скароціць тэрмін пераплыву караблёў. Працягласць каналу павінна быць 55 кіламетраў.

Беларускае Радыё Рацыя