ЕЗ прафінансуе 3 беларускія праекты ў межах праграмы супрацы Польшчы, Беларусі і Украіны



Супольны маніторынгавы камітэт праграмы Еўразвязу «Транспамежная супраца Польшча — Беларусь — Украіна» вызначыў для фінансавання 26 міні-праектаў у кірунку «Спадчына» агульнай вартасцю 1 мільён 470 тысяч еўра. З іх сукупна амаль 180 тысяч еўра будуць выдаткаваныя на тры беларускія праекты. Праз гарадзенскае аддзяленне Рэспубліканскага турыстычна-спартовага саюзу ў прыватнасці будзе прафінансаваны праект «Мелодыі Тызенгаўза». На стварэнне музычна-выканаўчай традыцыі для папулярызацыі агульнай гісторыка-культурнай спадчыны беларускай Гародні і цяпер польскай Саколкі будзе выдаткавана больш за 59 тысяч еўра. Ідэалагічны аддзел Пружанскага райвыканкаму атрымае амаль 60 тысяч еўра на праект «Культура Белавежскага лесу». Праграма Еўразвязу «Транспамежная супраца Польшча — Беларусь — Украіна» з 2004 году фінансуе праекты ў памежных раёнах трох краін. Яе агульны бюджэт за ўсе гады дзейнасці склаў больш за 380 мільёнаў еўра.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: euneighbours.eu

[manual_related_posts]