ЕЗ прыняў санкцыі супраць Пуціна і Лаўрова



Еўразвяз прыняў санкцыі супраць расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч. 25 лютага пакет санкцый супраць Расеі прыняў Савет Еўразвязу па замежных справах. Ён прадугледжвае замарожванне актываў Пуціна і Лаўрова.

Рынкевіч падкрэслівае, што гэта другі пакет санкцый супраць Расеі за яе дзеянні ва Украіне, і ўжо рыхтуецца трэці.

[manual_related_posts]